9 ліпеня 2021 г. у г. Мінску супрацоўнікамі КДБ былі затрыманыя валанцёры фонда “Страна для жизни” Марына Дуброўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых і Таццяна Астроўская.
13 ліпеня 2021 стала вядома, што валанцёры абвінавачваюцца ў злачынстве па ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці эстрымісцкага фармавання) і ім пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Усе чацвёра былі ўзятыя пад варту ў СІЗА № 1.
У сувязі з гэтым, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, адзначаем наступнае:
Прад’яўленне абвінавчвання валанцёрам фонда “Страна для жизни” адбываецца на фоне ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны.
Усе часцей для апраўдання масавых рэпрэсій у краіне ўлады выкарыстоўваюць г. зв. анты-экстрымісцкае заканадаўства – рэпрэсіўныя змены, ўнесеныя ў цэлы шэраг законаў краіны, як рэакцыя на падзеі мінулага году. Прыкрываючыся рыторыкай барацьбы з экстрымізмам і тэрарызмам, улады развязалі небывалыя рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных апанентаў дзеючага рэжыму, незалежных журналістаў, правабаронцаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
Абвінавачванне ў фінансаванні экстрымісцкага фаміравання валанцёраў, якія ажыццяўляюць гуманітарную, дабрачынную дзейнасць па аказанні дапамогі ахвярам парушэння правоў чалавека з’ўляецца заганнай практыкай.
Мы ў чарговы раз адзначаем, што валанцерская дзейнасць па аказанні дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій не мае нічога агульнага з экстрымісцкай дзейнасцю, не з’яўляецца яе фінансаваннем, носіць выключна мірны характар і адпаведна пераследуе абсалютна легітымныя мэты. Такая дзейнасць апрыёры не можа быць крыміналізаваная, бо не носіць грамадска-небяспечны характар.
Канстытуцыя Беларусі гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду асацыяцыі з іншымі асобамі дзеля рэалізацыі супольных мэтаў. Гэтае свабода гарантаваная і арт. 22 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і не можа падлягаць ніякім абмежаванням, арамя тых, што ўстаноўленыя законам і з’яўляюцца неабходнымі ў дэмакратычным грамадстве ў мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў.
Па нашым глыбокім перакананні Марына Дуброўская, Антон Сташэўскі, Юлія Сырых, Таццяна Астроўская не здзяйснялі якіх бы не было дзеянняў, якія б дазвалялі ўладам абмежаваць іх свабоду.
Мы ацэньваем іх пераслед, як палітычна-матываваны, звязаны з іх мірнай дабрачыннай, гуманітарнай дзейнасццю і рэалізацыяй свабоды асацыяцыі.
Кіруючыся п. 3.1 а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены” мы прызнаем дадзеных асобаў палітычнымі зняволенымі і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Неадкаладнага і безумоўнага вызвалення Марыны Дуброўскай, Антона Сташэўскага, Юліі Сырых, Таццяны Астроўскай і неадкалданага спынення іх крымінальнага пераследу.
- Вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Беларускі ПЭН-цэнтр;
РГА “Прававая ініцыятыва”;
Беларускі дакументацыйны цэнтр;
Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве ” Хьюман канстанта”;
РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”;
Iніцыятыўная група “Ідэнтычнасць і права”.