Літаратурны часопіс «Мінкульт» прымае празаічныя тэксты на тэму Раства

Апошняе абнаўленне: 12 ліпеня 2021
Літаратурны часопіс «Мінкульт» прымае празаічныя тэксты на тэму Раства

Cябра Беларускага ПЭН-цэнтра і галоўны рэдактар незалежнага літаратурнага часопіса «Мінкульт» Сяргей Календа паведаміў, што пачаўся прыём тэкстаў у пяты, калядны нумар часопіса, які будзе прысвечаны гісторыям «пра дабро, надзею, веру». 

Тэксты можна дасылаць да канца жніўня на адрас [email protected]


Усе памятаюць неверагодную «Макулатуру», і казаць, што гэта працяг таго самага часопіса беларускае прозы і мастацтва, немагчыма, але варта адзначыць, што і «Мінкульт» вырас не на пустым месцы, бо трэба было набрацца вопыту, навучыцца ствараць і ўладкоўваць пад адной вокладкай досыць розныя і спрэчныя тэксты ад аўтараў, якія часам адзін аднаго ня любяць і прамаўляюць гэта альбо ўголас, альбо ўпотай, дзе-небудзь на рагу кнігарні й пункту прыёму шклатары. І ў нас гэта атрымалася: каманда «Мінкульта» прафэсійна і аб’ектыўна выйшла на той узровень стварэньня часопісу, калі ніводнага слова не выкінеш, ня тое што аўтара.

Крыніца: minkult.me