У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзян краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:
- Аляксей Сяменаў – асуджаны судом Чыгуначнага р-на г. Віцебска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Дзмітрый Юркойць – асуджаны прысудам суда Навагрудскага р-на Гродзенскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 391 КК (абраза суддзі), накіраваны для адбыцця пакарання;
- Ілля Сілянкоў – асуджаны прысудам суда Краснапольскага р-на Магілёўскай вобласці на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта), накіраваны для адбыцця пакарання;
- Аляксей Ліпень – асуджаны прысудам суда Завадскога р-на г. Мінска на пяць гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 364 КК , накіраваны для адбыцця пакарання;
- Міа Міткевіч –асуджаная прысудам Мінскага гарадскога суда па ч.1 арт. 130 КК (распальванне варажнечы па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці – супрацоўнікі МУС) на тры гады пазбаўлення волі;
- Аляксей Палівода –асуджаны прысудам суда Брэсцкага р-на па арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў) на год абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Іван Кулько – асуджаны судом Першамайскага р-на г. Віцебска па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Ігар Быкоўскіх – асуджаны судом Кастычніцкага р-на г. Гродна па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Андрэй Любецкі – затрыманы па абвінавачванні па ч. 2 арт.. 368 КК (абраза прэзідэнта), узяты пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;
- Вольга Такарчук – затрыманая па абвінавачанні па арт. 391 КК (абраза суддзі), 188 (паклёп у дачыненні да сябры выбарчай камісіі), 342 КК (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі пардак), узятая пад варту ў СІЗА г. Жодзіна;
- Уладзімір Колас – асуджаны судом Іванаўскага р-на Брэсцкай вобласці па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) на паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
- Людміла Кузняцова – асуджаная судом Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) на адзін год пазбаўлення волі;
У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксея Сямёнава, Дзмітрыя Юркойця, Іллю Сілянкова, Аляксея Ліпеня, Мію Міткевіч, Аляксея Паліводу, Івана Кулько, Ігара Быкоўскіх, Андрэя Любецкага, Вольгу Такарчук, Уладзіміра Коласа, Людмілу Кузняцову і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
- Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;
Беларускі дакументацыйны цэнтр;
РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”;
Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман канстанта”;
“Ініцыятыва FORB”;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Беларускі ПЭН-цэнтр;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
РГА “Прававая ініцыятыва”.