• Навiны
  • Журы прэміі “Дэбют” абвясціла поўны спіс намінантаў

Журы прэміі “Дэбют” абвясціла поўны спіс намінантаў

Апошняе абнаўленне: 24 лютага 2021
Журы прэміі “Дэбют” абвясціла поўны спіс намінантаў

Журы літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча распачало працу і вызначыла поўны спіс удзельнікаў конкурсу. У 2021 годзе прэмія будзе ўручана найлепшым дэбютным кнігам, якія былі выдадзены ў папярэднія два гады ў трох намінацыях: проза, паэзія і пераклад.


Намінацыя “Паэзія”

  1. Маргарыта Аляшкевіч, “Слоўныя ловы”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
  2. Яўген Аснарэўскі, “Сакавіцкія Зайцы”. Гродна, “Паліграфікс”, 2019
  3. Крысціна Бандурына, “Homo”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
  4. Алеся Башарымава, “Расамаха”. Мінск, “Медысонт”, 2020
  5. Артур Камароўскі, “Вада пачынае жыць”. Мінск, “Галіяфы”, 2020
  6. Ніна Лістота, “Запрашэнне”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019
  7. Павел Міхалькевіч, “Чорная архідэя”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
  8. Вольга Нікіценка (Івалга), “Сузор’е птушкі”. Мінск, “Мінкопрынт”, 2019
  9. Таццяна Тамілава, “Феі”. Мінск, “Галіяфы”, 2019

Намінація “Проза”

  1. Марына Кайс, “Паўзмоўча”. Мінск, “Кнігазбор”, 2020
  2. Давід-Алег Лісоўскі, “Кніга”. Гомель, “Барк”, 2019
  3. Вераніка Ляўчук, “Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай”. Мінск, “Галіяфы”, 2020
  4. Васіль Тамарыч, “Вольны Горад”. Мінск, “Медысонт”, 2020

Намінацыя “Мастацкі пераклад”

  1. Таццяна Анікеенка, пераклад з балгарскай – Міхаіл Вешым “Англійскі сусед”. Вільня,  “Логвінаў”, 2019
  2. Таццяна Жаўняровіч, пераклад з англійскай – Эрык Карл “Вельмі галодны вусень”. Мінск, “Галіяфы”, 2019
  3. Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Мінск, “Янушкевіч”, 2019

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Усевалад Сцебурака, Уладзімір Сцяпан і ганаровы сябра журы Павел Бераговіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць прызы ад Фонду “Вяртанне”.


Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 года. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзмітры Дзмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і інш.