З 23 па 26 лютага мінскі Тэатр юнага гледача пакажа ўсе спектаклі з праекта «Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі».
«Сустрэчы з класікамі і сучаснікамі» запрашаюць адкрыць для сябе нацыянальных класікаў: па радку, па страфе. Нанова. Перадусім – праз паэзію (бо яна «…суцяшае, не падманваючы») Купалы, Коласа, Куляшова, Геніюш, Багдановіча і Цёткі. Адчуць тое, што змушала іх выказвацца. Запомніць адчуванне, загартаваць пачуццё, вызначыцца з балючым і радасным.
• 23.02 у 19:00 – «Сны аб Беларусі» 12+
• 24.02 у 15:00 – «Калі прачнецца Бог…» 16+
• 24.02 у 19:00 – «Міхалава зямля» 12+
• 25.02 у 19:00 – «Палёты ўдваіх» 16+
• 26.02 у 19:00 – «Майго юнацтва крылы» 16+
Сачыце за навінамі на сайце Тэатра юнага гледача ці на facebook-старонцы.