Рэзідэнцыі Чэшскага літаратурнага цэнтра для беларускіх пісьменніц/каў

Апошняе абнаўленне: 3 лютага 2021
Рэзідэнцыі Чэшскага літаратурнага цэнтра для беларускіх пісьменніц/каў
Мараўская земская бібліятэка ў Брне – секцыя Чэшскі літаратурны цэнтр у супрацоўніцтве з Амбасадай незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры эксперыментальнага тэатра ў Брне абвяшчаюць конкурсны адбор на рэзідэнцыі ў Брне і Празе.

Беларускім пісьменніцам/кам прызначаны 2 творчыя або навуковыя рэзідэнцыі працягласцю 4 тыдні ў Празе або Брне (у Брне рэзідэнты да таго ж маюць неабмежаваны доступ да фондаў Мараўскай земскай бібліятэкі).

Заяўкі могуць падаваць аўтары/кі, якія пішуць на беларускай ці рускай мове, па ўзросце ці грамадзянстве абмежаванняў няма.

Мэты рэзідэнцыі – даць яе ўдзельніку/цы час і прастору для творчасці, а чэшскай культурнай супольнасці ўмагчыміць знаёмства з сучаснай беларускай літаратурнай сцэнай. Аўтар/ка павінен/на быць гатовы/ая ўдзельнічаць у мясцовым літаратурным жыцці (удзельнічаць у мерапрыемствах, зладжаных ці падтрыманых арганізатарам рэзідэнцыі).

Умовы:

  • прынамсі адна выдадзеная кніга паэзіі, прозы або пастаўленая п’еса

Тэрміны для прыёму заявак:

  • 15. 03. 2021
    (вынікі будуць абвешчаны 25. 03. 2021)

Тэрмін рэзідэнцыі: 15. 05 – 15. 06. 2021

Месца: Прага / Брно

Рэзідэнту/цы аплачваецца:

  • стыпендыя ў памеры 250 еўра на тыдзень (або 6500 чэшскіх крон на тыдзень, калі заяўнік не валодае еўравым рахункам або хоча атрымаць стыпендыю гатоўкай па прыездзе ў Чэшскую Рэспубліку)
  • пражыванне ў рэзідэнцыйнай кватэры
  • выдаткі на прыезд на рэзідэнцыю і вяртанне дадому

Дакументы для ўдзелу ў конкурсе (па-руску ці па-беларуску ў тэкставым фармаце або ў pdf):

  • запоўнены фармуляр заяўкі
  • матывацыйны ліст (каля 300 слоў)
  • структураваная біяграфія
  • бібліяграфія

Іншыя ўмовы арганізатара рэзідэнцыі прыводзяцца ў фармуляры заяўкі (беларускамоўны варыянт ці рускамоўны) і маюць для ўдзельніка конкурснага адбору абавязковы характар. 

Пакеты дакументаў дасылайце ў электронным выглядзе на адрас [email protected], пазначыўшы прадмет: “Літаратурная рэзідэнцыя – Беларусь: прозвішча”.