• Навiны
  • Заява Славенскага ПЭН-цэнтра ў знак салідарнасці з народам Беларусі

Заява Славенскага ПЭН-цэнтра ў знак салідарнасці з народам Беларусі

Апошняе абнаўленне: 3 снежня 2020
Заява Славенскага ПЭН-цэнтра ў знак салідарнасці з народам Беларусі
Славенскі ПЭН-цэнтр з вялікай трывогай сочыць за апошнімі падзеямі ў Беларусі. Урад Аляксандра Лукашэнкі заблакаваў дэмакратычны працэс галасавання яшчэ да выбараў 9 жніўня, перашкаджаючы іншым кандыдатам, арыштоўваючы апазіцыйных палітыкаў і грамадзянскіх актывістаў.

Таму нядзіўна, што пасля спрэчных выбараў мільёны грамадзян Беларусі пачалі пратэставаць супраць аўтакратычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Сябры Славенскага ПЭН-цэнтра выказваюць салідарнасць з грамадзянамі Беларусі, якія хочуць ануляваць вынікі жнівеньскіх выбараў і імкнуцца да таго, каб у іх краіне панавала дэмакратыя. Мы падтрымліваем тых, хто выкарыстоўвае мірныя формы пратэсту дзеля процідзеяння фальсіфікацыі выбараў, рэпрэсіям і гвалту, а таксама захапляемся кожным, хто патрабуе свабодных і справядлівых выбараў, павагі да правоў чалавека і вяршэнства права.

Наша асацыяцыя, якая заўсёды лічыла права на свабоду слова адной са сваіх фундаментальных каштоўнасцяў, асуджае гвалт з боку ўрада Беларусі супраць сваіх грамадзян, парушэнне правоў чалавека, цэнзуру СМІ і незаконныя затрыманні грамадзян, у тым ліку пісьменнікаў і журналістаў, якія выказываюцца пра непрымальнасць такой сітуацыі ў Беларусі.

Мы далучаемся да шматлікіх аналагічных асацыяцый і арганізацый па ўсёй Еўропе і ва ўсім свеце, якія падтрымліваюць народ Беларусі, і мы патрабуем, каб урад Беларусі неадкладна спыніў гвалт супраць беларускіх пратэстоўцаў.

Любляна, 30. 11. 2020

Рада Славенскага ПЭН-цэнтра і прэзідэнт Тоне Пяршак

Чытаць заяву на сайце Славенскага ПЭН-цэнтра.