• Навiны
  • Культурныя правы
  • Час дзейнічаць супольна: каардынацыйная сустрэча прадстаўнікоў творчых арганізацый і ініцыятываў

Час дзейнічаць супольна: каардынацыйная сустрэча прадстаўнікоў творчых арганізацый і ініцыятываў

Апошняе абнаўленне: 26 кастрычніка 2020
Час дзейнічаць супольна: каардынацыйная сустрэча прадстаўнікоў творчых арганізацый і ініцыятываў
Круглы стол прадстаўнікоў творчых арганізацый і ініцыятываў прайшоў у Мінску 24 кастрычніка 2020 г.

Беларускі ПЭН ініцыяваў круглы стол для абмеркавання сітуацыі, у якой знаходзяцца дзеячы культуры ў перыяд грамадска-палітычнага крызіса. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі найбольш вострыя праблемы ў сферы культуры, падзяліліся досведам абароны правоў і законных інтарэсаў чальцоў сваіх аб’яднанняў і ініцыятываў, а таксама вопытам прасоўвання калектыўных інтарэсаў у сферы культуры.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымыя і неабходныя сумесныя дзеянні ва ўмовах грамадска-палітычнага крызіса і дамовіліся падтрымліваць камунікацыю для калегіяльнай ацэнкі бягучай сітуацыі, узгаднення пазіцый, выпрацоўкі сумесных рэкамендацый і дзеянняў.

Гэта тым больш важна, што дагэтуль творчыя арганізацыі і ініцыятывы недастаткова супрацоўнічалі па пытаннях сумеснай абароны правоў у сферы культуры, а таксама практычна адсутнічаюць сумесная ацэнка сітуацыі і планаванне неабходных дзеянняў.

Удзельнікі сустрэчы пагадзіліся падтрымаць дзейнасць ПЭНа па зборы і аналізу парушэнняў правоў і свабод у адносінах да дзеячаў культуры і рэалізацыі культурных правоў, а таксама дамовіліся пра распрацоўку асветніцкіх і практычных матэрыялаў для лепшага разумення супольнасцю панятку культурных правоў.

Кола ўдзельнікаў кааліцыі ў будучыні будзе пашырацца.