Belsat
Беларускі фонд культурнай салідарнасці сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам распачалі штотыднёвую рассылку пра беларускую культуру ва ўмовах палітычнага крызісу. Другі выпуск можна спампаваць тут.
Затрыманні і суды, жорсткае абыходжанне, ціск і звальненне за погляды, пераслед – рэальнасць беларускай творчай супольнасці, гэтаксама як і ўсіх іншых паўсталых беларусаў і беларусак. Гэтаксама годна і стойка творцы працягваюць сваёй дзейнасцю падтрымліваць адны адных і агульную барацьбу за справядлівасць, чалавечыя ідэалы і свабоду.
Спадзяемся, што гэтая інфармацыя будзе карыснай і каштоўнай, і будзем удзячныя за распаўсюд!
Першы выпуск даступны для спампоўкі тут.
Інфармацыйная падтрымка Tuzinfm.by.