Чытайце заяву Амерыканскага ПЭН-клуба.
Паліна Садоўская, кіраўніца Еўразійскіх праграм Амерыканскага ПЭН-клуба, патрабуе неадкладнага вызвалення Ганны, Уладзіміра і Сяржа.
Амерыканскі ПЭН абураны несправядлівым затрыманнем нашых калег, лідараў паважанай праваабарончай арганізацыі. Мы патрабуем іх неадкладнага вызвалення, каб сябры ПЭНа маглі вярнуцца да сваёй асноўнай працы: прамоцыі літаратуры і абароны свабоды слова ў часы крызісу.
Сваім прыкладам яны дэманструюць, што прэзідэнт страціў маральную і палітычную падтрымку, і беларускі народ патрабуе свабоды выказвання. Спробы заткнуць рот палітычным апанентам праз арышты, выкраданні і пераслед вырачаныя на паразу, – гаворыцца ў заяве.
Чытайце заяву цалкам на сайце Нарвежскага саюза пісьменнікаў.
Дзякуем Юлі Цімафеевай за дапамогу з перакладам з нарвежскай мовы.