
Нарвежскія пісьменнікі і перакладчыкі глыбока занепакоеныя сітуацыяй у Беларусі. Нашы беларускія калегі цягам доўгага часу сутыкаліся з праблемамі ў рэалізацыі свайго права на свабоду слова, і мы моцна засмучаныя драматычным развіццём падзей пасля сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня.
Мы рашуча пратэстуем супраць пагрозаў у бок журналістаў, нападаў на іх і арыштаў, супраць блакіроўкі інтэрнэт-выданняў і адсутнасці доступу да інфармацыі для беларускіх грамадзян. Мы выказваем сваю моцную падтрымку ўсяму беларускаму народу, а таксама нашым калегам-літаратарам у прыватнасці.
Пісьменніцкая і перакладчыцкая супольнасць выказвае сваю падтрымку мірным дэманстрантам, патрабуе свабодных і сумленных выбараў і выступае за неабходнасць поўнай свабоды слова ў Беларусі.
Нарвежская асацыяцыя перакладчыкаў
Нарвежская асацыяцыя пісьменнікаў
Саюз пісьменнікаў
Асацыяцыя нарвежскіх аўтараў дзіцячых і падлеткавых кніг
Асацыяцыя нарвежскіх аўтараў і перакладчыкаў немастацкай літаратуры
Саюз драматургаў
Нарвежскі ПЭН
Прачытаць заяву па-нарвежску можна тут.