Чэшскі ПЭН асуджае гвалт супраць дэманстрантаў

Апошняе абнаўленне: 16 жніўня 2020
Чэшскі ПЭН асуджае гвалт супраць дэманстрантаў
Чэшскі ПЭН выказвае салідарнасць з народам Беларусі і заклікае беларускія ўлады паважаць правы чалавека.

Сябры Чэшскага ПЭН клуба, усведамляючы абавязак актыўна абараняць свабоду слова па ўсім свеце, асуджаюць гвалт з боку сілавых структур супраць дэманстрантаў, якія выказваюць сваю пазіцыю, а таксама супраць выпадковых мінакоў у Мінску і ў іншых месцах у краіне. Асабліва нас непакояць паведамленні пра затрыманне і магчымае знікненне галоўнага рэдактара выдання Наша Ніва Ягора Марціновіча. Заклікаем беларускія ўлады да павагі да свабоды слова і свабоды сходаў і іншых фундаментальных правоў чалавека і прынцыпаў дэмакратыі і законнасці.