Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

ПЭН патрабуе знайсці вінаватых у забойстве мексіканскай журналісткі


30 сакавіка ў мексіканскім горадзе Папантла, штат Дэлакрус, была забітая журналістка Марыя-Алена Ферал Марцінэз.

ПЭН-цэнтр Гвадалахары заяўляе, што гэтая падзея – новы напад на свабоду слова, і патрабуе ад мексіканскіх уладаў правесці расследаванне з улікам усіх акалічнасцей забойства журналісткі, у тым ліку гендарнага аспекта і яе прафесійнай дзейнасці.

Мы выказваем спачуванні сям’і і калегам Марыі-Алены і салідарныя з мексіканскай грамадскасцю.

Чытаць болей на сайце PEN International.