22 лютага ў мінскім культурным хабе Оk16 «Арт Сядзіба» разам з генеральным партнёрам кампаніяй «Аліварыя» ладзіць маштабнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы. На свяце будзе вулічная ежа, майстар-класы, дзіцячая і адукацыйныя пляцоўкі, квэсты, фотазона, выступы беларускіх музыкаў і літаратараў ды не толькі. Беларускі ПЭН-цэнтр ладзіць сваю літаратурную пляцоўку на фестывалі.
А што ў праграме?
Вулічная пляцоўка «Смачна ў роце»:
13:00–22:00: праца фуд-тракаў з вулічнай ежай;
14:00–17:00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія».
Пляцоўка ў бары «Мова Бар»:
14:00–15:00: мастацкі майстар-клас ад ілюстратаркі Лізаветы Ганчаровай «Намалюй і захавай»;
15:40–17:00: літаратурная пляцоўка Беларускага ПЭН-цэнтра (Юля Цімафеева, Міхаіл Бараноўскі, Янка Каліноўскі, Андрэй Адамовіч, Уладзь Лянкевіч, Павел Горбач).
Дзіцячая пляцоўка «Дуду» ад «Нашай Нівы» ў вялікай залі:
13:00–17:00: прэзентацыя часопісаў «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды інтэрактыўныя забавы ад аўтараў выданняў:
- пластыляндыя – дзеткі будуць ляпіць з пластыліну ўсялякіх персанажаў, вядзе Алесь Кудрыцкі;
- пахімічым – падлетак Тарас Бабін будзе дэманстраваць свае доследы;
- вучымся маляваць – мастак Раман Тарасевіч будзе паказваць дзеткам на фліпчарце, як малююцца розныя героі, каб яны маглі паўтарыць тут жа самі;
- самаробкі з паперы – займаемся арыгамі з Ганнай Раманоўскай;
- віктарына на веды з салодкімі падарункамі і розыгрышам часопісаў.
Адукацыйная пляцоўка «Годна» ў вялікай залі:
13:30–14:30: Leon.by прадстаўляе майстар-клас ад Віталя Гуркова «Тайскі бокс па-беларуску»;
14:30–15:30: «Банк Дабрабыт» прадстаўляе адкрытую дыскусію «Беларуская мова і бізнес», вядучы – журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч;
15:30–16:30: адкрытая дыскусія «Нацыянальная ідэя Беларусі», вядучы – журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук;
16:30–17:00: «Радыё Свабода» запрашае на прышчэпку беларускае мовы: мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя і часам смешныя памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылечыцца.
Промапляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» у малой залі:
13:00–21:00: конкурсы, забавы, квэсты, падарункі ад партнёраў свята, прэзентацыі ўдзельнікаў і гасцей свята з вядучым Сержуком Доўгушавым;
13:00–21:00 (18+): на промапляцоўцы генеральнага партнёра кампаніі «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паравое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое»;
13:00–21:00: промазоны ад Leon.by, Realt.by, «Белсат ТВ», «Банка Дабрабыт» з гульнямі і падарункамі;
13:00–22:00: кнігі, рэчы, з’явы і паслугі па-беларуску: стэнды кніжных выдавецтваў і арганізацый, вытворцаў сувеніраў і падарункаў;
13:20, 14:20, 15:20: кампанія «Будзьма беларусамі!» прадстаўляе дзіцячую пляцоўку: інтэрактыўная гульня-спектакль «Па слядах аднаго падання» (працягласць – 25 хвілін, для дзяцей ад 6 да 13 гадоў), кожны ўдзельнік атрымае размалёўкі па правах чалавека;
14:00–17:00: інтэрактыўная праграма ад студыі «Варгін» з беларускімі традыцыйнымі гульнямі і забавамі ды танцавальная праграма ад капэлы «Колісьнія»;
13:00–17:00: стэнд «Чырвонага Крыжа» і «Тэрыторыі дапамогі»: майстар-клас па першай дапамозе, дзе можна будзе па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па еўрапейскіх стандартах;
13:00–20:00: пляцоўка Асамблеі НДА з прэзентацыямі грамадскіх ініцыятыў, прысвечаных беларускай мове.
Музычная пляцоўка «Шануем мову разам» у вялікай залі:
17:00–18:00: пляцоўка «Традыцыя» з Сержуком Доўгушавым: спеўны сход з гуртом Vuraj, Тутэйшая шляхта;
18:00–19:00: новая беларуская сцэна з удзелам Zrabi, Gleboki Smak, Lear, VAL, Марыі Ермаковай ды іншых маладых і перспектыўных выканаўцаў;
19:00–21:00: галоўная сцэна: Akute, «Мутнаевока», Лера Яскевіч, Ганна Шаркунова;
21:00–22:00: выступ Лявона Вольскага.
За падрыхтоўкай і правядзеннем свята варта сачыць па афіцыйным хэштэгу #мовафэст: з ім можна выйграць і падарункі ад партнёраў. Цягам усяго фэсту будзе адбывацца моўны квэст. Наведвальнікі свята, якія пройдуць усе выпрабаванні і выканаюць усе заданні, таксама атрымаюць падарункі.
Куды і калі прыходзіць?
«Мова Фэст» пачнецца 22 лютага ў культурным хабе Оk16 (вул. Кастрычніцкая, 16/27) а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 22:00.
Уваход вольны.