У Заяве Міжнароднага ПЭН-клубу прадстаўлены наступныя патрабаванні: зняць абвінавачванні з турэцкай пісьменніцы Аслы Эрадаган, якой пагражае дзевяць гадоў і чатыры месяцы зняволення за пісьменніцкую дзейнасць.
Суд павінен адбыцца 14 лютага.
Аслы Эрадаган была затрыманая ў 2016 годзе разам з дваццаццю іншымі журналістамі і работнікамі рэдакцыі штотыднёвіка «Özgür Gündem» і абвінавачаная ў членстве ў Рабочай партыі Курдыстана, якую турэцкія ўлады лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй.
13 студзеня 2019 пракуратура патрабавала дзевяць гадоў і чатыры месяцы зняволення для Аслы Эрадаган “за прапаганду тэрарыстычнай дзейнасці”. Фактычна, яе судзяць за артыкулы, якія яна публікавала ў «Özgür Gündem» у 2016.
Прачытаць тэкст Заявы і даведацца пра спосабы падтрымкі можна па спасылцы.