• Навiны
  • Міжнародны ПЭН пратэстуе супраць новых арыштаў турэцкіх актывістаў

Міжнародны ПЭН пратэстуе супраць новых арыштаў турэцкіх актывістаў

Апошняе абнаўленне: 21 лістапада 2018
Міжнародны ПЭН пратэстуе супраць новых арыштаў турэцкіх актывістаў
Міжнародны ПЭН глыбока занепакоены паведамленнямі, што яшчэ больш вучоных, журналістаў і актывістаў былі затрыманыя у Турцыі па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэстах у парку Гезі.

У адказ на паведамленні пра арышт турэцкай паліцыяй трынаццаці вучоных, журналістаў і актывістаў у выніку адначасовых рэйдаў па ўсёй краіне Карлэс Торнэр, генеральны дырэктар Міжнароднага ПЭН-клубу, заявіў:

“Міжнародны ПЭН глыбока занепакоены паведамленнямі, што яшчэ больш вучоных, журналістаў і актывістаў былі затрыманыя сёння раніцай (16 лістапада – рэд.) у Турцыі па падазрэнні ва ўдзеле ў пратэстах у парку Гезі, якія мелі месца 5 гадоў таму. Мы заклікаем турцэкія ўлады спыніць зацяты пераслед нязгодных. Турцыя мусіць неадкладна і безумоўна вызваліць усіх тых, хто знаходзіцца ў няволі за мірнае выказванне свайго меркавання, і тых, чый удзел у міжнародна прызнаных злачынствах так і не быў даказаны.

22 лістапада прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі Федэрыка Мадэрыні і Ёханэс Хан будуць удзельнічаць у перамовах на высокім узроўні з міністрам замежных справаў Турцыі. ПЭН настойвае на тым, каб прадстаўнікі еўрапейскіх інстытуцый прадэманстравалі сваю салідарнасць з грамадзянскай супольнасцю Турцыі і прымусілі турэцкія ўлады вызваліць гэтых і іншых актывістаў грамадскай супольнасці. Іх вызваленне мусіць быць умовай любых эканамічных стасункаў з Турцыяй”.

Больш падрабязную інфармацыю пра нядаўнія затрыманні турэцкіх актывістаў шукайце па спасылцы.