Абвешчаны кароткі спіс прэміі ў галіне нон-фікшн, куды ўвайшлі сем кніг. Пераможца будзе вызначаны ў красавіку 2017 года.
1. Бартосік Зміцер. Быў у пана верабейка гаварушчы… Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2016.
2. Кіпель Вітаўт. Жыць і дзеіць. Мінск: Выдавец Зміцер Колас, 2015.
3. Міцкевіч Наталля. Доўгая дарога ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа. Мінск: Звязда, 2016.
4. Скобла Міхась. Саркафагі страху: прознае. – Мінск: Кнігазбор, 2016.
5. Улашчык Мікалай. Даць народу гісторыю: успаміны, лісты. Уклад. А. Каўкі і М. 4. Скоблы; прадм. А. Каўкі; камент. М. Скоблы. – Мінск: Лімарыус, 2016.
6. Ціхановіч Яўген. Партрэт стагоддзя. Прадм., падрыхт. тэксту, камент. Сяргей Харэўскі. – Мінск: Лімарыус, 2015.
7. Чыгрын Сяргей. На радзіме Ігната Дварчаніна: з краязнаўчых вандровак па Дзятлаўшчыне. Мінск: Кнігазбор, 2016.
На конкурс прымаліся кнігі 2015—2016 гг. на беларускай мове, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction) наступных жанраў:
– Мемуары, успаміны, дзённікі, эпісталярная спадчына (не толькі ўласныя, але і публікацыі чужых)
– Біяграфіі
– Травелогі (падарожныя нататкі)
– Дакументальная проза