Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Конкурс перакладаў Багдановіча на літоўскую


Беларускі ПЭН-цэнтр разам з Саюзам пісьменнікаў Літвы абвяшчаюць конкурс новых перакладаў на літоўскую мову вершаў класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча.

Беларускі ПЭН-цэнтр разам з Саюзам пісьменнікаў Літвы абвяшчаюць конкурс новых перакладаў на літоўскую мову вершаў класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча (1891 — 1917).

На конкурс прымаюцца раней не публікаваныя пераклады асобных вершаў Багдановіча. У выпадку падборкі з некалькіх перакладаў ацэнка будзе рабіцца па найлепшым вершы з падборкі па меркаванні журы.

У журы конкурсу ўваходзяць: Уладас Бразюнас, Альма Лапінскене, Сяргей Шупа.

Пераклады на конкурс прымаюцца на адрас [email protected] з пазнакай “Bahdanovičius” да 1 мая.

Узнагарода за першае месца — 150 еўра, два дадатковыя прызы — па 100 еўра.