Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот

Апошняе абнаўленне: 1 снежня 2016
Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот
Абвешчаны 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Сусанны Рот.

Чэшскія цэнтры (ČC) і Літаратурная секцыя Інстытута мастацтваў – Інстытута тэатразнаўства (IDU) абвяшчаюць 4-ы Міжнародны конкурс маладых перакладчыкаў імя Зузаны Рот – знакамітай швейцарскай багемісткі і перакладчыцы (1950 – 1997), якая зрабіла вялікі ўнёсак у папулярызацыю сучаснай чэшскай літаратуры за мяжой.

Узяць удзел у конкурсе могуць перакладчыкі-пачаткоўцы да 40 гадоў. У гэтым годзе для перакладу прапануецца ўрывак з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (выдавецтва Host, 2016). Пераможцу, якога вызначыць кампетэнтнае журы, чакае

ЎЗНАГАРОДА

паездка ў Чэшскую Рэспубліку на некалькі дзён, спалучаная з удзелам у спецыяльным семінары з суправаджальнай праграмай.

УМОВЫ

Канкурсанты павінны даслаць уласны пераклад на беларускую мову тэксту з кнігі Б’янкі Бэлавай “Jezero” (раздзел І, “Zárodek”, с. 9–25), кароткую прафесійную аўтабіяграфію і актуальны фотаздымак найпазней да 31 сакавіка 2017 года ў электронным выглядзе на адрас [email protected] з пазнакай “Конкурс маладых перакладчыкаў”.

ТЭРМІНЫ

• Апошні дзень прыёму перакладаў: 31 сакавіка 2017
• Публікацыя вынікаў: да 15 траўня 2017
• Паездка пераможцаў у Чэшскую Рэспубліку: лета/восень 2017

КАНТАКТНЫЯ АСОБЫ

Тацяна Лангашкава, дырэктарка Аддзелу праграм ČC, e-mail: [email protected]
Віктар Дэбнар, дырэктар літаратурнай секцыі IDU, e-mail: [email protected]

Падрабязнасці і тэкст для перакладу вы знойдзеце на сайце Чэшскага цэнтра.

Падзея конкурса ў Facebook.