РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр” смуткуе з прычыны трагічнай гібелі Паўла Шарамета, выказвае спачуванні яго родным і блізкім і выказвае ўпэўненасць, што справа, дзеля якой ён аддаў сваё жыццё, пераможа.
20 ліпеня 2016 года невядомымі злачынцамі ў Кіеве было здзейснена подлае забойства нашага калегі і земляка, незалежнага журналіста Паўла Шарамета. Не выклікае сумнення, што тыя, хто заказаў гэтае забойства, помсцілі яму за яго прынцыповую пазіцыю ў адстойванні права кожнага чалавека на атрыманне поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі. Кім бы ні былі гэтыя злачынцы, яны павінны быць выкрытыя і пакараныя.
РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр” смуткуе з прычыны трагічнай гібелі Паўла Шарамета, выказвае спачуванні яго родным і блізкім і выказвае ўпэўненасць, што справа, дзеля якой ён аддаў сваё жыццё, пераможа.