Літаратурны дом Логвінаў, Беларускі ПЭН-Цэнтр і Cаюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць конкурс эсэ і перакладаў сучаснай украінскай літаратуры “Зразумей Украіну”.
Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:
1. Пераклад сучаснай украінскай літаратуры (паэзія, кароткае апавяданне, эсэ).
2. Аўтарскае прачытанне сучаснай украінскай літаратуры (рэферат або эсэ, прысвечанае аднаму з сучасных украінскіх аўтараў альбо канкрэтнаму твору).
Умовы конкурсу
Да удзелу ў конкурсе запрашаюцца школьнікі і студэнты, маладзейшыя за 25 год, якія стала пражываюць у Беларусі. Мова твораў — беларуская, руская, украінская.
Тэксты ў электронным выглядзе (фармат Word, 14 кегль, максімальны памер перакладу або твору 20 старонак) трэба даслаць на адрас: [email protected].
Тэксты прымаюцца да 25 кастрычніка 2016 года.
Абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца напрыканцы лістапада.
Першыя месцы ў намінацыях атрымаюць планшэт, другія і трэція — чыталку. Усе ўдзельнікі атрымаюць кніжныя падарункі ад Кнігарні Логвінаў і будуць запрошаныя на майстар-клас па творчым пісьму.
У журы конкурса ўваходзяць прадстаўнікі Літаратурнага дому, ПЭН-Цэнтра і СБП.