Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб і Абмасада Рэспублікі Польшча арганізуюць двухэтапныя майстар-класы для журналістаў і літаратараў, якія хацелі б авалодаць сакрэтамі прафесійнага майстэрства ў жанры рэпартажа. Першы этап “Слядамі Рышарда Капусцінскага” адбудзецца ў Пінску – на радзіме Капусцінскага, 7 траўня. Другі этап – у Мінску, 8 траўня.
Для ўдзелу ў майстар-класах будуць адабраныя 30 удзельнікаў. Запрашаем беларускіх журналістаў і літаратараў, якія хацелі б авалодаць жанрам дакументальнага і/ці літаратурнага рэпартажа. Адбор будзе адбывацца на падставе тэкстаў кандыдатаў.
Заяўку на ўдзел трэба падаць, запаўняючы форму. Пасля запаўнення анлайн-формы неабходна даслаць на e-mail p[email protected] з пазнакай “Рэпартаж” прыклады сваіх тэкстаў (не больш за 10 старонак), напісаных у жанры рэпартажа (ці набліжаным да яго).
Да разгляду прымаюцца:
– спасылкі на апублікаваныя матэрыялы (або сканы з імі);
– неапублікаваныя матэрыялы ў далучаным файле (word);
– калі ў вас няма тэкстаў, створаных у падобным жанры, вы можаце напісаць эсэ ці рэпартаж на абраную вамі тэму.
Падаць заяўку на ўдзел у двухэтапным майстар-класе можна да 27 красавіка. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 2 траўня.
Арганізатары забяспечваюць праезд Мінск – Пінск – Мінск, начлег і харчаванне ў Пінску.
Па выніках майстар-класаў будуць адабраныя 6 чалавек для адукацыйнай паездкі ў Польшчу, дзе змогуць сустрэцца з польскімі журналістамі, літаратарамі, майстрамі рэпартажу.
У межах майстар-класаў адбудзецца таксама прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка” (на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук).
Партнёры:
Літаратурны дом Логвінаў, Польскі інстытут.
Інфармацыйныя партнёры:
Беларуская асацыяцыя журналістаў, Медыякрытыка, Беларускі ПЭН, Саюз беларускіх пісьменнікаў.