Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Таварыства мёртвых паэтаў. Вечар пяты


31 сакавіка а 19.00 адбудзецца публічная лекцыя паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча.

31 сакавіка а 19.00 Літаратурны музей Петруся Броўкі і “Будзьма беларусамі” запрашаюць на наступную публічную лекцыю паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча. Тэма вечара: “Спявак быў сам па сабе”: Гензбур, Высоцкі, Качмарскі”
 (лекцыя з гітарай).

Вечар пяты: 31 сакавіка 19.00

“Спявак быў сам па сабе”: Гензбур, Высоцкі, Качмарскі”
 (лекцыя з гітарай)


– “Старая каналья”: тысяча драбніцаў пра Сержа Гензбура;
– “Музыка з Явы”. Як пераверленіць Верлена?
– “Песня пра абражаны Час”. Высоцкі ў краіне цудаў;
– Ніколі не размаўляйце з Арландынамі (недзіцячая інтэрмедыя);
– “Тры чвэрці смерці да дна”. Венскі вальс для Коэна з аркестрам;
– “Раскажы, што з нашым класам…”. Урокі гісторыі Яцака Качмарскага;
– “Па-за контуры мечаных картаў”. Аўтапартрэт з Бобам Дыланам;
– “Разбуры турмы муры…”: каталонская тэма з варыяцыямі.


Уваход у музей 15 000 руб.

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)
Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50
.