• Навiны
  • Абвешчаныя вынікі прэміі “Дэбют”

Абвешчаныя вынікі прэміі “Дэбют”

Апошняе абнаўленне: 24 сакавіка 2016
Абвешчаныя вынікі прэміі “Дэбют”
Цырымонія ўзнагароджання адбылася 23 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася 23 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.

Лаўрэатамі прэміі “Дэбют” 2016 года зрабіліся Анатоль Івашчанка з кнігай прозы “Анаталогія” і Святлана Рогач з перакладам кнігі Катэржыны Тучковай “Жыткаўскія багіні”. Яны атрымалі ад фонду “Вяртанне” 42 мільёны беларускіх рублёў. Паводле рашэння журы, у намінацыі “Паэзія” пераможца сёлета не вызначаўся, а Мікіта Найдзёнаў, Алесь Плотка і Анхела Эспіноса Руіз, кнігі якіх увайшлі ў шорт-ліст прэміі, атрымалі заахвочвальныя прызы ў памеры 11 мільёнаў беларускіх рублёў.

Літаратурная прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Уручаецца за дэбютную кнігу аўтарам да 35 гадоў і даецца за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад.