
Уручэнне прайшло 24 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Лаўрэатамі прэміі “Дэбют” зрабіліся Аляксей Палачанскі з кнігай “Мой цвік” (намінацыя “Проза”) і Таццяна Нядбай з кнігай “Сірэны спяваюць джаз” (намінацыя “Паэзія”). У намінацыі “Пераклад” прэмія сёлета не ўручалася.
Летась прэмію атрымалі Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзведзеў.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча — адна з найважнейшых літаратурных прэміяў Беларусі. Даецца аўтарам ва ўзросце да 35 гадоў за творы ў жанрах, у якіх працаваў Максім Багдановіч: паэзія, проза, мастацкі пераклад. Заснаваная ў снежні 2010 года Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Мясцовым дабрачынным фондам “Вяртанне” (г. Мінск). Сёлета прэмія ўручалася ў пяты раз.
Глядзіце фота з імпрэзы у нашым Facebook.