
Сяброўскія пасведчанні Беларускага ПЭН-цэнтра новага ўзору даюць права на зніжкі ў кнігарні "логвінаЎ".
Увага сябрам Беларускага ПЭН-цэнтра! Пасведчанне новага ўзору дае вам права на зніжку ў 20% на кнігі ў краме “логвінаЎ”.
Нагадаем, што забраць новыя пасведчанні вы можаце ў нашым офісе (г. Мінск, Залатая Горка, 2-101) у працоўныя дні з 11-й да 16-й гадзіны. Або звяжыцеся з намі праз e-mail: [email protected] або тэлефон +375 17 284 88 34, +375 29 55 222 51.
Запрашаем па новыя пасведчанні і па кнігі са зніжкай!