• Навiны
  • Прайшлі мастар-класы конкурсу імя Бабарэкі

Прайшлі мастар-класы конкурсу імя Бабарэкі

Апошняе абнаўленне: 5 мая 2014
Прайшлі мастар-класы конкурсу імя Бабарэкі
З 1 па 4 траўня Беларускі ПЭН-цэнтр правёў майстар-класы па выніках конкурсу маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі. Майстар-класы ладзіліся сумесна з сайтам bookster.by пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і інфармацыйнай падтрымцы часопіса “ARCHE”.

Пераможцы конкурсу мелі магчымасць наведаць лекцыі беларускіх (Віктар Жыбуль, Ганна Кісліцына, Ціхан Чарнякевіч) і замежных крытыкаў: Юрый Валадарскі (Украіна), Марцін Путна (Чэхія), Даніла Давыдаў (Расія), Інга-Ліна Ліндквіст (Швецыя), сустрэцца з прадстаўнікамі беларускіх выданняў і сайтаў “Дзеяслоў”, “ARCHE”, bookster.by, “Наша ніва”, “Тэксты”, наведаць радзіму Адама Бабарэкі вёску Слабада-Кучынка, пазнаёміцца з маладымі літаратарамі.

Удзельнікамі майстар-класаў зрабіліся:
Міхал Бараноўскі
Лілія Верхавенская
Марына Весялуха
Маргарыта Дзяхцяр
Андрэй Дудко
Аляксандра Лапіцкая
Ганна Мананкова
Кацярына Рускевіч
Аляксей Чубат

Галоўны прыз конкурсу — двухтыднёвую стыпендыю ў Вільні ў межах праекту Рэзідэнцыя маладога літаратара — атрымала Ганна Мананкова. Двухтомнік Адама Бабарэкі ад часопіса “ARCHE” атрымаў Аляксей Чубат. Беларускі ПЭН-цэнтр віншуе пераможцаў!