Чарговая сустрэча ў межах “Пятніц з Гедройцам” у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 18 красавіка з удзелам Сяргея Верацілы і Артура Клінава. Вядоўца — Альгерд Бахарэвіч. Пачатак у 19:00. Сустрэчы ладзяць Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня “логвінаЎ”.
Плануецца, што такім чынам будуць прадстаўленыя кнігі ўсіх 12 фіналістаў прэміі. Сёлета ў доўгі спіс увайшлі наступныя аўтары і творы:
1. Уладзіслаў Ахроменка. Музы і свінні. — Мінск: “Каўчэг”, 2013.
2. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
3. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. — Мінск: “Звязда”, 2013.
4. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
5. Адам Глобус. Казкі для дарослых. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
6. Сяргей Дубавец. Errata. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
7. Артур Клінаў. Шклатара. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
8. Аляксандр Лукашук. Зкімбы-зымбы. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
9. Вінцэсь Мудроў. Багун. — Полацк: “Полацкае ляда”, 2013.
10. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
11. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. — Мінск: “Мастацкая літаратура”, 2013.
12. Наталка Харытанюк. Смерць лесбіянкі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца будзе ўручацца сёлета трэці раз. Папярэднімі намінантамі зрабіліся Павел Касцюкевіч (за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”) і Уладзімір Някляеў (за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”). Галоўны прыз прэміі — чэк на суму 10 000 еўра ад “Ідэя Банк”.