Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Абвешчаны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют”


Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.

Журы абвясціла поўны спіс намінантаў на прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. У спіс увайшлі наступныя аўтары і кнігі:

Проза

1. Маргарыта Аляшкевіч. Мадэль для забойства. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
2. Зміцер Гуд. Поўдзень-3. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
3. Зміцер Дашкевіч. Чарвяк. — Вільня: 2013.
4. Павел Капанскі. Жыццё з вялікай літары Ж. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.
5. Кацярына Оаро. Сарочае радыё. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
6. Сцяпан Стурэйка. Разрушыцель. — Мінск: “Твой стыль” [электроннае выданне], 2013.

Паэзія

1. Кірыла Анохін. Асцярожна, дрэвы зачыняюцца. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
2. Кацярына Глухоўская. Калі дрэвы растуць з галавы. — Мінск: “Галіяфы”, 2013.
3. Вольга Гронская. АдВольная міфалогія. — Мінск: “Харвест”, 2013.
4. Дзмітры Дзмітрыеў. Ліра спіралі. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
5. Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Парасонечнасць. — Мінск: Кнігазбор, 2013.
6. Уладзь Лянкевіч. 70% вады. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
7. Віялета Пачкоўская. Арэхападзенне. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
8. Вольга Чайкоўская. Эратычны алфавіт. — Мінск: BYBOOKS [электроннае выданне], 2013.

Пераклад

1. Вольга Гапеева: Роберт Вальзер. Шпацыр. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
2. Ірына Герасімовіч: Міхаэль Кумпфмюлер. Хараство жыцця. Ільма Ракуза. Перакрэсліць усё. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.
3. Кацярына Маціеўская: Оскар Ўайлд. Саламея. — Мінск: “Кнігазбор”, 2013.
4. Сярж Мядзведзеў: Чак Паланюк. Байцоўскі клуб. — Мінск: “Логвінаў”, 2013.

У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі Валянцін Акудовіч, Павел Анціпаў, Уладзімір Арлоў, Лявон Баршчэўскі, Павел Бераговіч, Марыя Мартысевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Наталка Харытанюк.

Шорт-ліст прэміі будзе абвешчаны 17 лютага.