Арганізатары прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча абвясцілі склад журы, якое сёлета будзе вызначаць найлепшыя дэбютныя працы ў намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Пераклад”.
У склад журы ўвайшлі:
Валянцін Акудовіч — філосаф
Павел Анціпаў — празаік
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык
Лявон Баршчэўскі — перакладчык, кандыдат філалагічных навук
Павел Бераговіч — фундатар прэміі
Марыя Мартысевіч — паэт, перакладчык, літаратурны крытык
Уладзімір Някляеў — паэт, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Алесь Пашкевіч — празаік, доктар філалагічных навук
Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Наталка Харытанюк — празаік, лаўрэат прэміі “Дэбют” 2011 года
Прэмія ўшаноўвае маладых аўтараў, што пішуць у жанрах, у якіх тварыў Максім Багдановіч. Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію можна знайсці на старонцы penbelarus.org/debiut.html.