Конкурс Belarus in Focus’2013

Апошняе абнаўленне: 13 студзеня 2014
Конкурс Belarus in Focus’2013
Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю (Варшава) разам з Press Club Belarus і Press Club Polska запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе Belarus in Focus’2013. Беларускі ПЭН-цэнтр — адзін з інфармацыйных партнёраў конкурсу.

Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю (Варшава) разам з Press Club Belarus і Press Club Polska запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе Belarus in Focus’2013. Беларускі ПЭН-цэнтр — адзін з інфармацыйных партнёраў конкурсу.

На конкурс прымаюцца журналісцкія працы пра Беларусь, надрукаваныя ў небеларускіх СМІ ў 2013 годзе, напісаныя аўтарамі любой нацыянальнасці, грамадзянства, узросту і месца жыхарства.

Конкурс прадугледжвае дзве катэгорыі:

прафесійныя журналісты: асобы, што працуюць па спецыяльнасці ўжо больш за 3 гады і стала друкуюцца ў СМІ;

журналісты-пачаткоўцы: асобы, што працуюць па спецыяльнасці менш за 3 гады.

Патрабаванні да артыкулаў, што могуць удзельнічаць у конкурсе:

— артыкул прысвечаны Беларусі і надрукаваны ў папяровым ці электронным выглядзе (тэле- і радыёпраграмы бяруцца да ўдзелу толькі ў тым выпадку, калі яны ў дадатак да эфіру былі надрукаваныя ці змешчаныя ў інтэрнэце);

— артыкул выйшаў паміж 1 студзеня і 31 снежня 2013 года;

— артыкул выйшаў у СМІ, асноўная мэтавая аўдыторыя якога — небеларусы;

— артыкул мусіць быць напісаны ці перакладзены на ангельскую мову. Да ўдзелу прымаюцца таксама артыкулы, напісаныя на адной з мовай, якімі валодаюць сябры журы (дацкая, французская, нямецкая, руская, гішпанская, шведская, польская ці ўкраінская), аднак у гэтым выпадку неабходна перакласці на ангельскую мову яго назву і лід.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна атрымаць дазвол ад рэдактара СМІ, у якім ён быў надрукаваны, бо артыкул можа быць змешчаны на сайце конкурсу.

Артыкулы на конкурс прымаюцца да 20 студзеня 2014 года.

Падаць сваю працу можна праз электронную форму заяўкі. Любыя пытанні можна задаваць па электронным адрасе [email protected]

Пераможца будзе вызначацца журы ў два этапы. Артыкулы, што пройдуць першасны адбор, для далейшага ўдзелу ў конкурсе будуць перакладзеныя на ангельскую мову. Канчатковае рашэнне будзе прынятае журы 17 лютага 2014 года.

Прызы:

Прафесійныя журналісты: 3 узнагароды па 500 еўра;

Журналісты-пачаткоўцы: 3 узнагароды па 300 еўра.

Яшчэ 6 лаўрэатаў будуць запрошаныя на двухдзённы майстар-клас з удзелам журналістаў з незалежных беларускіх СМІ, што пройдзе ў Варшаве ўвесну 2014 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце конкурсу.