Штогод 15 лістапада Міжнародны ПЭН-клуб ушаноўвае пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні і церпяць уціск за сваё змаганне за адно з найважнейшых чалавечых правоў — права на свабоду выяўлення.
Кожны год у гэты дзень Міжнародны ПЭН-клуб арганізуе шэраг мерапрыемстваў, якія закліканыя прыцягнуць увагу да пісьменнікаў, што сядзяць у турме. Адзін з сяброў Беларускага ПЭН-цэнтра, Алесь Бяляцкі, таксама знаходзіцца цяпер у зняволенні.
Алесь Бяляцкі — беларускі грамадскі дзеяч, праваабаронца, публіцыст. Узяты пад варту з 4 жніўня 2011 года, асуджаны 24 лістапада 2011 года судом Першамайскага раёна г. Мінск па ч.2 арт. 243 КК (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры) да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Адбывае пакаранне ў калоніі №2 г. Бабруйск.