• Навiны
  • Ігар Бабкоў на Беларускім літаратурным радыё

Ігар Бабкоў на Беларускім літаратурным радыё

Апошняе абнаўленне: 24 верасня 2013
Ігар Бабкоў на Беларускім літаратурным радыё
На сайце Беларускага літаратурнага радыё з’явілася падборка твораў паэта і філосафа Ігара Бабкова.

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з’явілася падборка твораў паэта і філосафа Ігара Бабкова.

За фіранкамі сноў…

За фіранкамі сноў непрытомная, пустая эпоха
Выплятае сталёвымі пальцамі ўзоры
Жалезных песень, за ёй — сіверны вецер
Б’е ў бубны, спявае, сіпіць немым свістам

Словы, цёплыя словы, хаваюцца ў траву, глебу
Порхаюць, як матылі, жывуць так мала
Што часам здаецца — жыць не абавязкова —
дастаткова дыхання…

Сядзець ля акна, думаць, глядзець на аблокі
Заняцца каліграфіяй, гартаць соннікі, паліць файку
Быць пустым, цёплым — без мэты — недасяжна далёкім
Аднойчы апасці долу, з восеньскім лісцем

Іншыя вершы ў выкананні аўтара:

Вера паэтаў

Вільня

Восень у Парыжы

Восеньскі танец дэрвіша

Вызваляючы месца

Імя

Калі ноч

Магія

Мы затанулі

Нерасчытаная сутра

Ноч прыўзняла веі

П’яны і далёкі

Прытулак

Снег кружыцца

Такая спакуса

Углядаючыся ў юген прамінулага часу

Цыгарэтаў дым

Чаму старадаўнія паэты

Чатыры вершы Ван Вэю

Ігар Бабкоў

Паэт, філосаф, перакладчык. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (стыпендыянт Літаратурнага калоквіума “Бэрлін”, 2008). Лаўрэат літаратурных прэміяў “Гліняны Вялес” (1992) і “Залатая літара” (2005). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі “Angelus” (2009, Вроцлаў). Аўтар трох кніг паэзіі: “Solus Rex” (1991), “Герой вайны за празрыстасць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў” і гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага”. Перакладаў Джойса, Сэлінджара, Ейтса, Цэлана.