Часопіс “ПрайдзіСвет” аб’яўляе адкрыццё чацвертага сезона перакладчыцкай прэміі і паведамляе, што сёлета яна будзе ўручацца 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, у мінскай кнігарні “логвінаЎ”. Пачатак у 19.00.
Як заўсёды, у прэміі выдзеленыя тры намінацыі: 1) “Проза”; 2) “Паэзія”; 3) “Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся пераклады, што выйшлі цягам 2012 году. Шорт-ліст быў сфармаваны сябрамі рэдакцыі часопіса “ПрайдзіСвет”, пераможцаў вызначыць журы, у склад якога сёлета ўвайшлі:
Антон Францішак Брыль — паэт, перакладчык, двойчы лаўрэат прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” (2009, 2011);
Ян Максімюк — перакладчык, эсэіст, журналіст;
Марыя Мартысевіч — пісьменніца, перакладчыца (лаўрэатка прэміі часопіса “ПрайдзіСвет”, 2011);
Кацярына Маціеўская — сябра рэдакцыйнай рады “ПрайдзіСвета”, перакладчыца, рэдактар;
Барыс Пятровіч — пісьменнік, рэдактар, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў;
Сяргей Сматрычэнка — перакладчык, лаўрэат прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” (2010), рэдактар;
Аляксандр Фядута — літаратурны крытык, пісьменнік, кандыдат філалагічных навук;
Ганна Янкута — сябра рэдакцыйнай рады “ПрайдзіСвета”, перакладчыца, лаўрэатка прэміі часопіса “ПрйдзіСвет” (2009), літаратурны крытык.
Шорт-ліст сёлетняй прэміі выглядае наступным чынам:
І. Проза:
1. Святлана Богуш: “Розум” Рудольфа Слобады (пер. са славацкай, выд. З. Колас);
2. Алег Жлутка: “Anarchy in UKR” Сяргія Жадана (пер. з украінскай, выд. Логвінаў);
3. Зміцер Колас: “Магчымасць выспы” Мішэля Ўэльбэка (пер. з французскай, выд. З. Колас);
4. Марыя Пушкіна: “На шляху ў Бабадаг” Анджэя Стасюка (пер. з польскай, выд. З. Колас);
5. Павел Рааго: “Калісьці ў Браціславе: Маё жыццё з Оскарам Л.” Жо Лангеравай (пер. са славацкай, выд. З. Колас);
6. Андрэй Хадановіч: “Евангелле паводле Пілата” Эрыка-Эманюэля Шміта (пер. з французскай, выд. З. Колас)
7. Марына Шода: “Кайтусь-чарадзей” Януша Корчака (пер. з польскай, выд. Логвінаў);
8. Сяргей Шупа: “Іншала, Мадона, іншала” Міленкі Ергавіча (пер. з баснійскай, выд. З. Колас).
ІІ. Паэзія:
1. Лявон Баршчэўскі: “Медэя” Эўрыпіда (пер. са старагрэцкай, “Дзеяслоў” №57;
2. Вольга Гапеева: “Прыцемкі над гарой Тайшань: Сучасная кітайская паэзія” (пер. з кітайскай, “Дзеяслоў”, №56);
3. Аксана Данільчык: “Пакуль ты спіш” Антоніі Поццы (пер. з італьянскай, “Верасень”, №6);
4. Марына Казлоўская: “Без” Тадэвуша Ружэвіча (пер. з польскай, выд. З. Колас);
5. Жанна Некрашэвіч-Кароткая: “Радзівіліяда” Яна Радвана (пер. з лацінскай, “Маладосць”, №№1-12 / 2011, №№1-8 / 2012).
ІІІ. “ПрайдзіСвет”:
1. Павел Донаў: “Жалоба маркіза Марна” Гілберта Кіта Чэстэртана (пер. з ангельскай, №9);
2. Аляксей Жбанаў: “Мадэмуазэль дэ Скюдэры” Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана (пер. з нямецкай, №9);
3. Марына Кажарновіч: “Казкі для непаслухмяных дзяцей і іх клапатлівых бацькоў” Душана Тарагела (пер. са славацкай, №10,);
4. Святлана Рогач: “Кароткія казкі для стомленых бацькоў” Міхала Вівэга (пер. з чэшскай, №10).
Сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, — папулярызацыя беларускамоўнай перакладной літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову.