
Калі вы працуеце ў Польшчы і плаціце тут падаткі (незалежна ад вашага грамадзянства), вы можаце пералічыць частку вашага падаходнага падатку на падтрымку Беларускага ПЭНа. Гэты працэнт накіроўваецца на дзейнасць грамадскіх арганізацыі, і ў Польшчы вы маеце магчымасць самастойна выбраць арганізацыю, якую хочаце падтрымаць. Гэта нічога не будзе вам каштаваць і не паўплывае на памер падатку.
Для гэтага вам трэба падчас запаўнення дэкларацыі PIT у пункце «1,5% podatku dla OPP» увесці наступныя звесткі:
Numer KRS wybranej organizacji: 0000507234 (Fundacja FaniMani)
Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku: 37643
Падрабязная інструкцыя, як гэта зрабіць:
Калі вы будзеце падаваць штогадовую падатковую дэкларацыю (гэта можна зрабіць да 30 красавіка), вам трэба будзе зайсці на сайт www.podatki.gov.pl і аўтарызавацца там. Для пачатку падачы дэкларацыі націсніце Złóż PIT.
Дагартайце да поля «1,5% podatku dla OPP». Яно можа быць пустым, альбо там можа быць упісаная іншая рандомная арганізацыя. Націсніце Edytuj.
Вы пяройдзеце ў адпаведны раздзел, дзе вам трэба будзе запоўніць два палі:
У поле Numer KRS wybranej organizacji трэба ўвесці: 0000507234.
Назва арганізацыі (Fundacja FaniMani) падцягнецца аўтаматычна. FaniMani – гэта сервіс, які дапамагае дабрачынным і недзяржаўным арганізацыям атрымліваць ахвяраванні.
У поле Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku трэба ўвесці: 37643.
Гэта нумар, паводле якога сервіс зразумее, што грошы прызначаныя менавіта Беларускаму ПЭНу.
Пасля трэба націснуць Zatwierdź і працягнуць вашае стандартнае запаўненне дэкларацыі.
Дзякуй!
Як яшчэ нас можна падтрымаць?
- Падпісацца на наш Patreon (прапануем некалькі ўзроўнеў падтрымкі)
- Зрабіць ахвяраванне праз спасылку
- Зрабіць ахвяраванне, адсканаваўшы код: