• Навiны
  • Падзеі і магчымасці
  • Цырымонія ўручэння паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай адбудзецца 27 траўня ў Новым Тэатры ў Варшаве

Цырымонія ўручэння паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай адбудзецца 27 траўня ў Новым Тэатры ў Варшаве

Апошняе абнаўленне: 21 красавіка 2026
Цырымонія ўручэння паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай адбудзецца 27 траўня ў Новым Тэатры ў Варшаве

Бачу нябёсныя сінія далі,
ўзоры, што зорныя ночы саткалі
 з кроз, успамінаў, надзей…              

Стала вядомая дата цырымоніі ўручэння паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай. Далучайцеся да нас у Варшаве цёплым вясновым вечарам 27 траўня!

На імпрэзе вас чакаюць: чытанні вершаў фіналістаў, музычныя выступы і галоўнае – абвяшчэнне лаўрэата або лаўрэаткі прэміі. Вечар традыцыйна пройдзе ў нябесных колерах. Запрашаем далучацца да гэтай гамы ў сваіх строях.

Прэмія імя Наталлі Арсенневай – адкрытае свята, прастора супольнага досведу, дзе гучыць высокая мова паэзіі. Імпрэза мае дзве шляхетныя мэты: адкрыць і ўзнагародзіць выдатную кнігу паэзіі, напісаную па-беларуску, і аддаць даніну павагі Наталлі Арсенневай, славутай беларускай паэтцы, чыя спадчына ззяе як зорка ў галактыцы беларускай літаратуры.

Калі: 27 траўня 2026 года (серада), 19:00
Дзе: Новы Тэатр, Madalińskiego 10/16, Варшава
Мова імпрэзы: беларуская (будуць даступныя праграмкі па-польску).
Уваход вольны

Занатуйце гэтую дату ў сваіх календарах і сачыце за навінамі. Правядзем разам адну з найважнейшых беларускіх паэтычных падзей!

Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Партнёр цырымоніі: Новы Тэатр (Nowy Teatr, Варшава).
Пры падтрымцы фондаў «Estate of Vitaut Kipel» ды «Belarusian Charitable Trust».