Забарона кніг – гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі.
Беларускі ПЭН дакументуе кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута. У фільме мы расказваем пра сітуацыю з забароненымі кнігамі ў Беларусі і па ўсім свеце, пра гісторыю забаронаў і пра юрыдычныя наступствы. Таксама мы паразмаўлялі з людзьмі, якія сутыкаюцца з гэтай тэмай – з аўтарамі, выдаўцамі, міжнароднымі экспертамі і праваабаронцамі: яны падзяліліся сваім поглядам на праблему забароны кніг.
Героямі і гераінямі фільма сталі: Таццяна Нядбай (Беларускі ПЭН), Даньель І. Пэдрэйра (ПЭН Куба), Юстына Чэхоўска (Польскі ПЭН-клуб), Ханна Нордэль (Шведскі ПЭН), Джэніфер Фіні Бойлан (ПЭН Амерыка), Андрэй Янушкевіч (беларускі выдавец), Юры Козікаў (юрыст, Беларускі ПЭН).
Фільм даступны з дзвюма версіямі субтытраў: беларускія + англійскія, беларускія + польскія.
Фільм з беларускімі і англійскімі субтытрамі:
Фільм з беларускімі і польскімі субтытрамі:
Фільм дапамагае зразумець, што цяпер адбываецца з беларускай кнігай, з якімі рэпрэсіямі яна сутыкаецца і як гэта адбіваецца на стане беларускай культуры агулам. Упершыню ён быў паказаны ў лістападзе 2025 года ў Гданьску на выставе «Беларусь. Галасы забароненых кніг», падчас правядзення цырымоніі прэміі Гедройця. Цяпер выстава дэманструецца ў Музеі Вольнай Беларусі да 7 лютага 2026 года. Падрабязней пра выставу чытайце тут.
Атрымаць больш інфармацыі можна на сайце bannedbooks.penbelarus.org.