• Навiны
  • Па слядах прэміі Анемпадыстава выйшла кніга

Па слядах прэміі Анемпадыстава выйшла кніга

Апошняе абнаўленне: 30 студзеня 2026
Па слядах прэміі Анемпадыстава выйшла кніга

Па слядах прэміі Анемпадыстава выйшла кніга «Форма прысутнасці. Дваццаць размоў пра кніжную вокладку», прысвечаная візуальнай мове беларускай кнігі, яе эстэтыцы і людзям, якія яе ствараюць.

У кнізе – вокладкі, гісторыі, кантэксты і ўвесь той працэс, які робіць беларускую кнігу пазнавальнай і жывой.

І добрая навіна: яе можна бясплатна ўзяць на выставе вокладак прэміі Анемпадыстава.

Запрашаем прыйсці, пагартаць, забраць свой асобнік і яшчэ раз паглядзець на беларускую кніжную культуру як на цэласную і вельмі прыгожую з’яву.

Выстава будзе працаваць да 7 лютага ў Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11).
Гадзіны працы выставы:
Аўторак – пятніца: 16:00–20:00
Субота – нядзеля: 12:00–20:00

Запрашаем да наведвання!

Пра прэмію

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўшаноўвае спадчыну выбітнага беларускага мастака, дызайнера і культуролага, які значна паўплываў на развіццё візуальнай культуры Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна адзначае найлепшыя дызайнерскія рашэнні ў афармленні кніжных вокладак.

У розныя гады ў прэміі перамагалі: Грыгорый Кацнэльсон («Віленскі покер»), Алена Дашкевіч («Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»), Анатоль Лазар («(Не)расстраляныя»), Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA («Людзі Лесу / Ludzi Lesu»), Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі («Побач»).

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L»кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

Праект фінансуецца ў рамках Нацыянальнага плану аднаўлення Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі Рэспублікі Польшча.