Грузія: асуджаем апошнюю хвалю арыштаў

Апошняе абнаўленне: 11 лістапада 2025
Грузія: асуджаем апошнюю хвалю арыштаў
Image Credit: George Khelashvili/ Shutter Stock

Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна сітуацыі ў Грузіі.

«Народ Грузіі мае права мірна збірацца, каб патрабаваць пераменаў, аднак улады выразна настроеныя падаўляць асноўныя правы і нязгоду. Мы выказваем салідарнасць з многімі пісьменнікамі і мастакамі, затрыманымі за мірнае выказванне сваіх поглядаў, і заклікаем міжнародную супольнасць прыняць тэрміновыя і рашучыя меры, каб прыцягнуць Грузію да адказнасці», — заявіла Ма Тыда, старшыня Камітэта пісьменнікаў у зняволенні PEN International.

11 лістапада 2025 года — грузінскія ўлады павінны забяспечыць права на мірныя сходы і неадкладна вызваліць усіх, хто ўтрымліваецца пад вартай выключна за рэалізацыю сваіх правоў на свабоду выказвання і мірны пратэст, — заявілі сёння PEN International і PEN Georgia. Новыя абмежаванні на правядзенне публічных сходаў прывялі да арышту дзясяткаў пратэстоўцаў за апошнія дні — сярод іх пісьменнікі, журналісты і мастакі.

У апошнія дні некалькі дзеячаў культуры былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт за ўдзел у мірных пратэстах, сярод іх — пісьменнік Бэка Курхулі, журналісты Ваха Санаія і Кэта Цыцкішвілі, мастак Леван Маргіяні, а таксама пісьменнік і выдавец Звіад Кварацхелія.

5 лістапада 2025 года вядомы паэт і былы прэзідэнт PEN Georgia Паата Шамугія быў асуджаны на пяць дзён адміністрацыйнага арышту за «перакрыццё дарогі» на праспекце Руставелі — галоўнай вуліцы Тбілісі. Раней Шамугія пісаў пра вызначальную ролю пісьменнікаў у абароне асноўных правоў чалавека ў Грузіі.

Чытайце заяву цалкам тут.