Поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

Апошняе абнаўленне: 11 сакавіка 2025
Поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных твораў за 2024 год. Прэмія ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа/відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.

Такім чынам, поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год складаецца з усіх дасланых твораў, адпаведных тэхнічным крытэрыям.

Кнігі:

  1. «Мое баба – діректор морга»Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыдат, 2024 год);

  2. «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч (фонд Kamunikat.org, 2024 год);

  3. «Занзібар. Сталенне маладой душы» Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);

  4. «Стагоддзе НН»Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна», 2024 год);

  5. «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына»Вольга Лабачэўская (выдавецтвы Skaryna Press і Czabor Publishing, 2024 год);

  6. «Дарога 360»Падарожны 1, Падарожны 2, Падарожны 3, Падарожны 4 (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна);
  7. «Савецкая Беларусь»Ганна Севярынец (выдавецтва Czabor Publishing, 2024 год);

  8. «Развітанне з Бацькаўшчынай»Святлана Захарчук (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна).

Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:

  1. Тэлевізійны праект Белсат «Вусы Скарыны» – аўтар і вядоўца праекта Цімафей Акудовіч;

  2.  «Цікавы падкаст»– аўтаркі і вядоўцы падкасту Любоў Вераніцына і Надзея Равінская (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу не абвяшчаюцца публічна);
  3. Тэлевізійны праект Белсат «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» – аўтарка і вядоўца праекта Кацярына Ваданосава;

  4. Падкаст «Чарцяжы свабоды» («Чертежи свободы») 1 сезон – аўтаркі і вядоўцы падкасту Кацярына Дзяйкала і Кацярына Кузняцова;

  5. Youtube-праект «Гэта топ!» – аўтары праекта Аляксандр Івулін, Рыгор Астапеня;

  6. Youtube-праект «Загляне сонца» – аўтар праекта Мікіта Мелказёраў;

  7. Мультымедыйны праект «POKUĆ» – аўтарка Надзея Саяпіна;

  8. Артыкулы для Litradio з цыкла «Аргентынскі пасьянс»: «Частка I. Рэканструкцыя Фларыяна», «Частка II. Дзве полькі ў Карлас Пас» – аўтарка Ганна Янкута;

  9. Цыкл youtube-лекцый «Беларусь як тэкст» – аўтарства каманды анлайн-часопіса Taubin.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 годзе і з таго часу застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Прэмія – гэта не толькі прызнанне, але і спроба аднавіць сувязь з мінулым, адкрыць новую прастору для дыялогу і самавызначэння праз мастацкае слова.

Сачыце за навінамі прэміі на сайце Беларускага ПЭНа і ў сацыяльных сетках.