Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна Пынар Селек.
«Тое, што сябра PEN Türkiye Пынар Селек зноў апынулася перад судом пасля таго, як яе чатыры разы апраўдалі па ўсіх абвінавачаннях, з’яўляецца ні чым іншым, як пародыяй на справядлівасць і жахлівым напамінам аб рызыках, з якімі сутыкаюцца тыя ў Турцыі, хто адважваецца выказваць нязгодныя погляды. Селек пераследуецца ўладамі Турцыі 26 гадоў – палову свайго жыцця. Яе палітычна матываваныя пакуты павінны скончыцца раз і назаўсёды», — сказала Ма Тыда, старшыня Камітэта пісьменнікаў у турмах PEN International.
Улады Турцыі павінны зняць усе абвінавачванні з сябры PEN Türkiye Пынар Селек, заявіў PEN International 24 чэрвеня напярэдадні яе слуханняў у Стамбуле 28 чэрвеня. Калі яе прызнаюць вінаватай, ёй пагражае пажыццёвае зняволенне пры абцяжарваючых абставінах па сфабрыкаваных матывах тэрарызму.
Сацыёлаг, феміністка, пісьменніца і сябра PEN Türkiye Пынар Селек сутыкнулася з дзесяцігадовым судом па справе выбуху, які адбыўся ў 1998 годзе на Стамбульскім базары спецый. Увыніку трагеды загінулі сем чалавек і было паранена больш за 100. Арыштаваная ў ліпені 1998 года, Селек правяла больш за два гады ў турме, дзе, па яе словах, падвяргалася катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання. Селек была апраўданая па ўсіх абвінавачаннях чатыры разы – у 2006, 2008, 2011 і 2014 гадах – дзякуючы паказанням сведак-экспертаў, якія сцвярджалі, што прычынай выбуху была ўцечка газу, а не бомба, аднак суды прызначылі паўторныя разгляды пасля кожнага з гэтых апраўдальных прысудаў. 21 чэрвеня 2022 года Вярхоўны суд Турцыі адмяніў чацвёрты апраўдальны прысуд Селек. Яе пяты судовы працэс у Стамбульскім крымінальным судзе пачаўся 31 сакавіка 2023 г.; разгляд справы быў перанесены на 29 верасня 2023 г., а затым перанесены на 28 чэрвеня 2024 г. На яе па-ранейшаму выдадзены міжнародны ордэр на арышт.
PEN International лічыць, што крымінальны пераслед Пынар Селек звязаны з яе працай у якасці сацыёлага: яна даследавала курдскія суполкі ў сярэдзіне-канцы 1990-х гадоў, і што яе пераследуюць праз суды як сродак пакарання за яе законныя даследаванні і каментарыі. На момант арышту Селек працавала над вуснай гісторыяй забароненай Рабочай партыі Курдыстана (РПК) і размаўляла з некаторымі членамі РПК, каб высветліць, чаму яны абралі ўзброены гвалт. Селек паведаміла, што пад следствам яе катавалі, спрабуючы прымусіць яе раскрыць імёны асобаў, у якіх яна брала інтэрв’ю ў рамках свайго даследавання.
Чытайце цалкам тэкст заявы па спасылцы.