Перу: PEN International асуджае судовы пераслед журналіста і пісьменніка Gustavo Gorriti

Апошняе абнаўленне: 20 чэрвеня 2024
Перу: PEN International асуджае судовы пераслед журналіста і пісьменніка Gustavo Gorriti

Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна Gustavo Gorriti.

«Улады Перу маюць гісторыю пераследу журналістаў, выкарыстоўваючы судовую сістэму, каб падрываць і перашкаджаць публікацыі іх расследаванняў. Пераслед Gustavo Gorriti парушае яго права на свабоду слова і свабоду прэсы. Улады павінны неадкладна спыніць гэтае расследаванне», — заявіў Burhan Sonmez, прэзідэнт PEN International.

Улады Перу павінны пакласці канец юрыдычнаму пераследу журналістаў-расследавальнікаў як сродку прымусіць замаўчаць і перашкодзіць іх працы. 27 сакавіка 2024 г. пракурор Лімы Алсідэс Чынчай пачаў расследаванне супраць вядомага журналіста і пісьменніка Gustavo Gorriti, заснавальніка і галоўнага рэдактара IDL-Reporteros, па абвінавачванні ў атрыманні хабару і запатрабаваў ад яго раскрыць свае журналісцкія крыніцы, гаворыцца ў заяве Пракуратура Перу.

Крыміналізацыя журналістаў, а таксама пераслед іх шляхам дэзінфармацыйных кампаній падвяргаюць іх пагрозе гвалту. У апошнія месяцы групы людзей неаднаразова нападалі на Gorriti і яго інфармацыйнае агенцтва, арганізоўваючы эскалацыю кампаніі пераследу і запалохвання, уключаючы жорсткія інцыдэнты, калі асобныя людзі запускалі асвятляльныя ракеты па офісах IDL-Reporteros.

PEN International лічыць, што судовае расследаванне Gorriti з’яўляецца нападам на яго журналістыку і парушэннем яго права на свабоду выказвання. Канстытуцыя Перу абараняе права журналістаў захоўваць сакрэтнасць канфідэнцыйных крыніц, і ўлады павінны гарантаваць гэтае права.

Чытайце цалкам тэкст заявы па-англійску па спасылцы.