
Алег Кацапаў – літаратар, паэт, грамадскі актывіст.
Нарадзіўся ў Гомелі ў 1969 годзе.
Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, займаўся папулярызацыяй беларускай гісторыі і культуры, у пачатку 1990-х кіраваў гомельскім моладзевым гістарычна-культурным аб’яднаннем «Талака».
Вершы Алега Кацапава друкаваліся ў газеце «Літаратура і мастацтва», часопісах «Крыніца», «Маладосць», у зборніку «Ягамосьць: вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу».
21 сакавіка 2023 года Алега Кацапава затрымалі паводле адміністрацыйнай справы і абвінавацілі ў вырабе, распаўсюдзе ці захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле арт. 19.11 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.
Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці або разладу), ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (знявага прэзідэнта), ч. 1 і ч. 2 арт. 361.4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
24 лістапада 2023 года ў Гомельскім абласным судзе пачалі ў закрытым рэжыме разглядаць яго крымінальную справу.
10 студзеня 2024 года суд вынес рашэнне ў справе Алега Кацапава: 2,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму на падставе арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці і разладу), арт. 368 (знявага прэзідэнта), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
15 сакавіка 2024 года Алег Кацапаў унесены ў «спіс экстрэмістаў».
Адрас для лістоў: Алегу Анатолевічу Кацапаву, ПК № 11, вул. Ракасоўскага, 118, Ваўкавыск, 231900.