Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
4 сакавіка 2024 г.
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што зняволенне пад варту і далейшае пазбаўленне волі за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, салідарнасці, іншадумства і антываенных выступаў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ў ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў, а таксама за падтрымку гэтых суб’ектаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.
Так, Аляксандр Сысоеў асуджаны паводле арт. 361-3 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Андрэй Бурак асуджаны паводле ч. 3 арт. 361-1 КК паводле абвінавачвання ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Дзмітрый Папкоў, Ігар Чарнавусаў, Уладзімір Каменнаў узятыя пад варту паводле артыкулаў 361-4 і 361-1 КК паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і стварэнні экстрэмісцкага фармавання, а таксама ў абразе А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК;
361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім воінскім фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі і па арт. 342 КК па абвінавачванні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак;
Дзіяна Завадская ўзятая пад варту паводле арт. 361-3 КК паводле абвінавачвання ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі або выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні адным з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім воінскім фарміраванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі і паводле 342 КК па абвінавачванні ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак;
Андрэй Брэмшмідт заключаны пад варту па артыкулах 290-1 і 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці за ахвяраванні пратэсным ініцыятывам;
Віталь Красноў заключаны пад варту па арт. 361-3 КК па абвінавачванні ў фінансаванні вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі альбо выкарыстання грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях – за ахвяраванні беларускім воінскім фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расійскай агрэсіі і па арт. 361-2 КК па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці.
Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены” і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Сысоева, Андрэя Бурака, Дзмітрыя Папкова, Ігара Чарнавусава, Уладзіміра Каменнава, Дзіяну Завадскую, Андрэя Брэмшміта, Віталя Краснова;
- неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Прававая ініцыятыва;
Офіс па правах людзей з інваліднасцю;
Беларускі ПЭН;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Беларускі Хельсінкскі камітэт.