
17 лютага на Стральцоўскім фэсце ў Вільнюсе адбудзецца ўручэнне Прэміі Цёткі.
Цырымонія пачнецца а 17.30 у клубе Paviljonas (Pylimo g. 21B).
Прэмія Цёткі — беларуская літаратурная прэмія, якая даецца за дасягненні ў галіне дзіцячай літаратуры і кнігавыдання.
Прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.