• Навiны
  • Міжнародны ПЭН і Беларускі ПЭН заклікаюць спыніць бязлітасныя рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі

Міжнародны ПЭН і Беларускі ПЭН заклікаюць спыніць бязлітасныя рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі

Апошняе абнаўленне: 9 жніўня 2022
Міжнародны ПЭН і Беларускі ПЭН заклікаюць спыніць бязлітасныя рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі

“Сёння ПЭН-супольнасць зноў заяўляе аб сваёй салідарнасці з мужным народам Беларусі, які працягвае змагацца за свае правы, нягледзячы на няспынную працу ўладаў па падаўленні любога іншадумства. Жорсткасць рэжыму Лукашэнкі не ведае межаў, а яго нахабная падтрымка Расійскай Федэрацыі ў вайне супраць Украіны ставіць незалежныя галасы пад яшчэ большую пагрозу. Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць удушэнне свабоды слова, асацыяцый і мірных сходаў. Усе затрыманыя за мірнае выказванне сваіх поглядаў павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Ціск і пераслед незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці павінны быць спыненыя”,

– заявіла Ма Ціда, старшыня камітэта Міжнароднага ПЭНа “Пісьменнікі ў няволі”.

Сёння ПЭН-супольнасць зноў салідарызуецца з пісьменнікам і праваабаронцам Алесем Бяляцкім, які быў арыштаваны 14 ліпеня 2021 года і па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні ў Мінску. Бяляцкі з’яўляецца старшынём Праваабарончага цэнтра “Вясна”, вядучай праваабарончай арганізацыі, чыя дзейнасць неаднаразова станавіліся аб’ектам пераследу з боку беларускіх уладаў. Бяляцкаму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, згодна з артыкулам 243 (2) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Міжнародны ПЭН заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Вы можаце накіраваць ліст салідарнасці.

ПЭН-супольнасць таксама салідарызуецца з філосафам Уладзімірам Мацкевічам, якому ў чэрвені 2022 года несправядліва прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі. Суд над ім праходзіў у Мінску за зачыненымі дзвярыма. Мацкевіч заявіў, што не будзе абскарджваць прысуд, бо больш не верыць у незалежнасць сістэмы правасуддзя ў Беларусі. Міжнародны ПЭН працягвае заклікаць да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення. Лісты са словамі  салідарнасці можна накіроўваць па адрас: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А