Папулярызатарка беларускай літаратуры, вядзе кніжны блог у «Інстаграме» і тэлеграм-канал «БелЛіт», «каб ведалі пра беларускую літаратуру яшчэ больш». Канал «БелЛіт» распавядае не толькі пра беларускую літаратуру і беларускі кнігавыдавецкі рынак, але і пра замежныя творы ў перакладзе на беларускую.
Насту Карнацкую разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам затрымалі ў новай кнігарні. 16 траўня 2022 года выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла ў Мінску кнігарню «Кнігаўка». Туды прыйшлі дзяржаўныя прапагандысты Людміла Гладкая з «СБ. Беларусь сегодня» і Рыгор Азаронак з СТБ, яны задавалі правакацыйныя пытанні і папракалі кнігарню ў нацыяналізме. Следам за прапагандыстамі прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, якія ўчынілі ператрус. Падчас ператрусу было канфіскавана 200 кніг, 15 з іх накіравалі на «экспертызу».
17 траўня Наста Карнацкую асудзілі на 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробнае хуліганства), што выкарыстоўваецца для палітычна матываваных арыштаў.
12 чэрвеня Наста выйшла з ізалятара на Акрэсціна. За кратамі яна правяла 23 дні.
У 2022 годзе пакінула Беларусь.