Літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны

Апошняе абнаўленне: 4 красавіка 2022
Літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны
Другая літаратурная рэзідэнцкая праграма для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у Варшаве.

Сёлета мы запрашаем гасцей з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры. Мы абвяшчаем два наборы, з якіх запросім прынамсі пяць рэзідэнтаў на побыт ад 2 да 6 тыдняў.

Арганізоўваючы рэзідэнцыі, мы хочам уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет. Мы запрашаем вас правесці некалькі тыдняў у Варшаве і пазнаёміцца ​​з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Мы прадастаўляем нашым рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 120 злотых брута за дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці нашай установы.

Набор прызначаны для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў з Беларусі і Украіны якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • у іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку,
  • яны могуць дачыняцца на англійскай ці польскай мовах,
  • у гэты момант працуюць над літаратурным праектам,

Падрабязнасці, тэрмін і час побыту мы ўзгоднім з рэзідэнтамі індывідуальна.

Набор № 2:

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 мая 2022 года
Час побыту: ліпень – снежань 2022 годa
Абвяшчэнне вынікаў: 31 мая 2022 года

Як падаць заяўку?

Заяўка мае змяшчаць:

  • запоўненую форму,
  • CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў,
  • суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі творчай працы на час побыту (не болей за 5000 знакаў з прабеламі),
  • фрагмент апублікаванай працы (максімум 10 старонак А4).

Заяўкі просім кіраваць у пададзены тэрмін па адрасе: [email protected]

Спампаваць ЗАЯЎКУ [*.docx; 14KB]
Спампаваць ПРАВІЛЫ ПРАГРАМЫ [*.docx; 34KB]
Спампаваць ЎЗОР ДАМОВЫ РЭЗІДЭНТА [*.docx; 27KB]

Праект рэалізуецца ў рамках партнёрства польскіх гарадоў-арганізатараў рэзідэнцый – Кракава, Гданьска і Варшавы – і двух літаратурных аб’яднанняў: Асацыяцыі Літаратурнай Уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе не толькі да творчана побыту ў трох гарадах-гаспадарах, але і да стварэння сумеснага вэб-сайта, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзідэнцый, а таксама да складання базы звестак аб стыпендыях у Польшчы і за мяжой.

Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці на сайце праекта.