Мацкевіч быў арыштаваны 4 жніўня 2021 года і знаходзіцца пад вартай у СІЗА №1 г. Мінска больш за 6 месяцаў. Следчыя органы інкрымінавалі яму “арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (арт. 342 КК), аднак за гэты час не было прад’яўлена ніякіх істотных доказаў яго віны, расследаванне справы зацягваецца, а тэрміны ўтрымання пад вартай пастаянна прадаўжаюцца. Уладзімір Мацкевіч прызнаны беларускай праваабарончай супольнасцю палітзняволеным.
“Пераслед і ўтрыманне Уладзіміра Мацкевіча пад вартай абумоўленыя яго пазіцыяй і публічнай інтэлектуальнай дзейнасцю. Мы выказваем сваю падтрымку законным, лагічным і выканальным патрабаванням Уладзіміра Мацкевіча — змяніць меру стрымання, завяршыць следчыя дзеянні, накіраваць справу ў суд і прызначыць дату суда, дапусціць пастара і лекара. Я перакананая, што пад падпіскамі аб неразгалошванні следства хавае адсутнасць доказаў віны і складу злачынства; грамадскасць мае права ведаць пра тое, як праходзіць следства і што ставіцца ў віну абвінавачаным па грамадска значным справам”,
— заявіла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
Нобелеўская лаўрэатка і ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа Святлана Алексіевіч звярнулася да Уладзіміра Мацкевіча:
“Дорогой Владимир, я долго думала, что я могу вам написать, какие найти аргументы, чтобы вы не пошли до конца. Впереди у нас долгий путь, долгая борьба. И вы нам нужны живой, а не символ, умереть сегодня — слабость, ошибка от усталости и отчаяния, мужество — жить. Жить ради будущего, которое придет немного позже без каждого из нас. Даже нельзя представить себе нашу борьбу без вас, без вашего слова, без вашего голоса.
Возвращайтесь к нам. Мы вас ждем”.