Сёння ў Беларусі амаль 1000 палітвязняў, і больш за 100 з іх — жанчыны. Офіс па адукацыі для новай Беларусі разам з праектам «Палітвязень — мой сябар», аб’яднаннем RAZAM і Фемгрупай КС праводзіць краўдфандынгавую кампанію, каб падтрымаць палітзняволеных беларусак, якія былі незаконна затрыманыя, знаходзяцца пад следствам або асуджаныя па сфабрыкаваных справах.
Працу над кнігай «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі» Вольга Шпарага пачала ў лістападзе 2020 года, неўзабаве пасля таго, як праз палітычны пераслед пераехала ў Вільню. Яна пра тое, як і чаму пачалося абуджэнне беларускага грамадства, а таксама пра тое, чаму менавіта жанчыны сталі тварам беларускай рэвалюцыі.
У межах кампаніі можна пералічыць любую суму ад 15 EUR і атрымаць узамен рускамоўную версію кнігі «У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі».
Нямецкамоўная версія кнігі з’явілася ў чэрвені 2021 года, была добра прынята ў Германіі, а ўжо ў лютым 2022-га кніга будзе выдадзена і на рускай мове.
Крыніца: budzma.org